Вы можаце даслаць нам 1,5% сваіх польскіх падаткаў
Беларусы на вайне
  1. Почему Беларусь стала часто появляться в американском кино и сериалах? Узнали у профессионалов
  2. «Калійныя ўгнаенні з Беларусі мусяць ісці праз Літву». Джон Коўл — пра знятыя з Мінска санкцыі
  3. «Попробуй-ка меня побей прямо сейчас». Бывший сотрудник ГУБОПиК попал за решетку в отряд с политическими
  4. «Я пажартаваў». Спецпасланнік Трампа Джон Коўл — пра свае словы пра Беларусь
  5. Если у вас электрическое отопление жилья, в будущем это может обернуться финансовой ловушкой. Вот почему
  6. Урад укараняе новаўвядзенне, якое датычыць адпачынку насельніцтва
  7. Заплатили 70 долларов. По госТВ заявляли о «сотрудниках», которые снимали марш на День Воли в Вильнюсе, — этих людей нашли
  8. Меланія Трамп абвергла словы Лукашэнкі пра тое, што яна нібыта прасіла яго пагаварыць з Пуціным наконт вывезеных украінскіх дзяцей
  9. «Падыходы мяняюцца». Чаму пасланнік Трампа дазволіў сабе расказаць непублічныя дэталі перамоваў з Лукашэнкам
  10. Як прапагандысты адрэагавалі на выступ Джона Коўла, які адкрыта расказаў падрабязнасці перамоваў з Лукашэнкам
  11. Врачи сказали беларусу, что ему осталось жить около двух недель. Рассказываем, как он использовал это драгоценное время
  12. «Там вялікая колькасць кантактных асоб». У Салігорску праводзяць эпідрасследаванне ў сувязі з заражэннем гепатытам С
  13. У красавіку запрацуе валютнае абмежаванне. Яно закранае насельніцтва
Читать по-русски


/

Калі вы бачыце спасылку на відэа з TikTok ад незнаёмага чалавека — не спяшаецеся на яе націскаць. Такі клік можа паказаць адпраўніку ваш акаўнт і ў некаторых выпадках дэананімізаваць вас. «Люстэрка» расказвае, як паклапаціцца пра сваю прыватнасць на папулярнай платформе.

Женщина с телефоном в руках. Фото Unsplash.com использовано в качестве иллюстрации
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Unsplash.com

Спасылкі-«пасткі»

Відэа з TikTok можна пераслаць камусьці двума спосабамі. Першы — унутры самой аплікацыі іншым яе карыстальнікам з дапамогай кнопкі «падзяліцца».

Другі — скапіяваць спасылку на ролік і адправіць яе праз іншы сэрвіс — напрыклад, у мэсэнджарах Telegram ці Viber. Але ў гэтым выпадку TikTok згенеруе да яе невялікую «метку», у якой зашыфравана, хто падзяліўся відэа. Выглядае яна так (вылучана тлустым шрыфтам):

https://www.tiktok.com/@kkyychen/video/7199897134534200622?_r=1&_t=ZN-90KEewLJoFq

Вось толькі ў большасці выпадкаў вызначыць нешта па выглядзе спасылкі будзе немагчыма. Бо калі нехта даслаў яе вам з аплікацыі, а не браўзера (а так часцей за ўсё і адбываецца), выглядае яна інакш:

https://vm.tiktok.com/ZNdtK8w96

Адкрыўшы спасылку, атрымальнік ўбачыць не толькі само відэа, але і акаўнт адпраўніка.

Вот что видит получатель, который кликает на ссылку с «меткой». Скриншот: «Зеркало»
Вось што бачыць атрымальнік, які клікае на спасылку з «меткай». Скрыншот: «Люстэрка»

Калі такую спасылку хтосьці адкрые, то і адпраўнік цягам пары хвілін убачыць акаўнты ўсіх, хто гэта зрабіў.

Вот что видит отправитель ссылки с «меткой», когда кто-то ее открыл. Скриншот: «Зеркало»
Вось што бачыць адпраўнік спасылкі з «меткай», калі хтосьці яе адкрыў. Скрыншот: «Люстэрка»

У некаторых выпадках гэта можа быць пагрозай для прыватнасці, таму што ў акаўнце TikTok могуць быць рэальныя звесткі і фота. Спасылка з «меткай» можа спрацаваць як пастка, калі адправіць яе канкрэтнаму карыстальніку Telegram або ў невялікі чат.

Карыстальнік TikTok з нікам izziboye апісваў і драматычны сцэнар. Паводле яго, нейкая дзяўчына адправіла бойфрэнду відэа з цытатай пра каханне. Але пасля заўважыла, што на спасылку клікнуў не толькі яе малады чалавек, але і яшчэ адна дзяўчына. А значыць, хлопец пераслаў відэа ёй. «Менавіта так мая сяброўка даведалася, што яе бойфрэнд ёй здраджваў», — напісала ў каментарах карыстальніца з нікам Kay.

Ці можна адключыць «меткі»?

І так, і не.

Паклапаціцца канкрэтна пра сваю прыладу вы можаце праз наладкі TikTok. Для гэтага ў раздзеле «Канфідэнцыйнасць» трэба выбраць пункт «Паказваць профіль пры адпраўцы спасылак» і выключыць тумблер. У гэтым выпадку атрымальнікі вашых спасылак не будуць бачыць ваш акаўнт, а вы не даведаецеся, хто адкрываў іх.

Раздел настроек TikTok, который позволяет отключить «метки» в ваших ссылках. Скриншот: «Зеркало»
Раздзел наладак TikTok, які дазваляе адключыць «меткі» ў вашых спасылках. Скрыншот: «Люстэрка»

Але ваш уласны акаўнт усё роўна будзе бачны адпраўнікам, калі вы будзеце адкрываць спасылкі з «меткамі».

Пазбегнуць гэтага можна. Напрыклад, праглядаць атрыманыя спасылкі праз браўзер. І лепш за ўсё, калі вы не будзеце залагіненыя там у TikTok.

Таксама вы можаце ачысціць спасылку ў самым браўзеры. Прыбраўшы «хвост», які мы паказвалі вышэй, вы прыбераце і «метку». І зможаце далей перасылаць відэа без яе — яно працягне адкрывацца, а арыгінальны адпраўнік не ўбачыць, хто яго праглядаў.

Чытайце таксама