Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Шушкевич отказался жить в таких хоромах, Лукашенко согласился. Рассказываем об истории Дроздов и той самой резиденции
  2. Чыноўнікі працягваюць «адціскаць» маёмасць у палітвязняў — чарговы прыклад
  3. «Белавія» адкрыла першы ў сваёй гісторыі далёкамагістральны рэйс
  4. Лукашенко заявил, что многострадальный завод не работает. Узнали из закрытых документов, что пошло не так
  5. Беларусам стануць даступныя два новыя маршруты ў ЕС, сярод іх — «самы танны замежны напрамак»
  6. «Трывожны званочак». Аналітык — пра скарачэнне фізічнай аховы Ціханоўскай у Літве
  7. Новая сістэма ўезду ў ЕС запрацуе ў Літве ўжо з 12 кастрычніка. Гэта «Люстэрку» пацвердзілі памежнікі гэтай краіны — расказваем
  8. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні што да абмену валюты — гэтага патрабаваў Лукашэнка. У адным з іх расказалі, што мяняецца
  9. Некалі топавы беларускі валейбаліст пасля пераезду ў Польшчу працуе ў школе фізруком. Ён назваў свой заробак
  10. В Генпрокуратуре рассказали, сколько уехавших беларусов обратились в комиссию по возвращению. Вернуться смогли в разы меньше
  11. Родныя Марыі Калеснікавай атрымалі ад яе першы за 2,5 года ліст
  12. Подразделения российской 41-й общевойсковой армии убрали с самого горячего направления — эксперты предположили, с какой целью
  13. «Дзейнічаючы паспешліва, я зрабіў некалькі памылак». Ціханоўскі — пра 100 дзён на волі
  14. Польшча можа аднавіць працу і іншых пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю. Але Мінску выставілі ўмовы — Rzeczpospolita
  15. У РФ — паліўны крызіс, Беларусь кінулася дапамагаць. Гэтая падтрымка нясе пагрозы Мінску, але ў яго ёсць слабае месца перад Масквой
  16. Рэйс «Белавіі» з Мінска ў Анталью экстранна прызямліўся ў расійскім Саратаве. Стала вядома чаму
Читать по-русски


/

Беларусам па-ранейшаму няпроста перасякаць мяжу з Літвой. Так, працягваюць дзейнічаць абмежаванні на ўезд аўто з беларускімі нумарамі, пасажырскія чыгуначныя зносіны паміж краінамі цалкам спыненыя, а колькасць аўтобусных рэйсаў скарацілася. Журналіст «Люстэрка» пагаварыў з дэпутатам Сейма Літвы Русланасам Баранавасам пра тое, ці варта беларусам чакаць якіх-небудзь зменаў найбліжэйшым часам.

Депутат Сейма Литвы Русланас Барановас на встрече Международного парламентского альянса "За демократическую Беларусь". Париж, Франция, 7 октября 2025 года. Фото: пресс-служба Светланы Тихановской
Дэпутат Сейма Літвы Русланас Баранавас на сустрэчы Міжнароднага парламенцкага альянсу «За дэмакратычную Беларусь». Парыж, Францыя, 7 кастрычніка 2025 года. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Ці ёсць перспектывы аслаблення або скасавання абмежаванняў на ўезд у Літву для грамадзян Беларусі? Дэпутат Сейма на гэтае пытанне адказаў адмоўна.

— Сёння няма такой перспектывы, — заявіў Русланас Баранавас. — Сітуацыя з бяспекай толькі ўскладняецца. Вы самі разумееце, што ёсць рызыкі, якія ідуць ад рэжыму Лукашэнкі.

Што да магчымасці аднаўлення пасажырскага чыгуначнага руху паміж Беларуссю і Літвой, Баранавас таксама не бачыць для гэтага перадумоваў у найбліжэйшай будучыні.

— Цяпер гэтае пытанне не абмяркоўваецца. Рэжым Лукашэнкі спрабаваў выйсці з прапановай наконт гэтага. Але Літва не зацікавілася. Наколькі я ведаю, нашая чыгунка таксама не лічыць аднаўленне пасажырскага руху выгадным. З Вільнюса ў Мінск цяпер ездзіць аўтобусаў больш, чым у Каўнас або любы іншы горад Літвы.

Пры гэтым Русланас Баранавас адзначыў, што скарачэнне колькасці аўтобусных рэйсаў з Літвы ў Беларусь, якое адбылося ў жніўні, не было палітычным рашэннем. Ён сцвярджае, што гэта звязана выключна з эканамічнай мэтазгоднасцю.

— Рэйсаў і так было шмат. Гэта чыстая эканоміка, — заявіў Баранавас.

Ён таксама расказаў, што ў літоўскім Сейме абмяркоўваліся папраўкі, якія маглі б яшчэ больш узмацніць правілы перасячэння мяжы і атрымання ВНЖ для беларусаў, аднак яны не былі прынятыя. Паводле Баранаваса, адной з прычын такіх прапановаў сталі частыя паездкі некаторых беларусаў на радзіму.

— Ёсць адна праблема: вельмі шмат людзей атрымалі гуманітарны від на жыхарства ў Літве, заявіўшы, што ў Беларусі ім пагражае небяспека. А потым яны перасякаюць мяжу назад-наперад па 11 разоў за год. Значыць, не так ім і небяспечна ў Беларусі, раз яны так часта ездзяць, — адзначыў дэпутат.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што прынятыя раней абмежаванні — не рашэнне на ўсё жыццё, а мера, якая пераглядаецца штогод.

— Мы кожны год прымаем гэтую папраўку, і яна год і дзейнічае. Цяпер гэта будзе вясной. Калі нічога там, як кажуць, у глабальным маштабе не зменіцца, — растлумачыў Баранавас.

Чытайце таксама