Вы можаце даслаць нам 1,5% сваіх польскіх падаткаў
Беларусы на вайне
  1. З'явілася чарговае пенсійнае новаўвядзенне — яно наўрад ці ўзрадуе людзей. Чыноўнікі расказалі падрабязнасці
  2. Минздрав предупредил беларусов о штрафах до 1350 рублей — за что их можно получить
  3. На рынку працы ў Мінску назіраюцца перамены. Якіх работнікаў яны закранаюць
  4. Мошенники начали рассылать опасные «пасхальные открытки». Вот как это работает
  5. У спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў дадалі акаўнт вядомага беларускага падарожніка, які аб'ехаў увесь свет
  6. У вёсцы пад Мінскам прадалі дом за рэкордныя 2,4 млн даляраў
  7. Мабільныя аператары ўводзяць змяненні — адзін з іх запусціў новую паслугу. Яе могуць ацаніць тыя, хто хоча атрымаць «чысты» нумар тэлефона
  8. Новый министр информации Дмитрий Жук рассказал, когда могут заблокировать YouTube в Беларуси
  9. В соцсетях все еще обсуждают и тестируют на себе слабительный чудо-зефир. Но с ним надо быть осторожными — и не потому, что вы подумали
  10. У офіс ZROBIM architects зноў прыйшлі сілавікі, працягваюцца затрыманні. Што вядома
  11. Качанава прыдумала, за што яшчэ можна караць беларусаў
  12. Вернется снег или наконец начнется весна? Чего ждать от погоды с 13 по 19 апреля
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.